BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Ягораў: Выбары ў Каардынацыйную Раду будуць адбывацца анлайн

Госць Рацыі – спікер Каардынацыйнай Рады Андрэй Ягораў. Размова адбылася пра выбары – як афіцыйныя ў Беларусі, так і ў Каардынацыйную Раду.

РР: Калі гаварыць пра парламент, то сумны беларускі заканадаўчы орган. Мы назіраем у Польшчы за польскім парламентам. І бачым розніцу. Але будзем гаварыць пра Каардынацыйную Раду. Выбары ў яе маюць адбыцца напрыканцы лютага. Але ў якой атмасферы яны будуць адбывацца? Да таго ж неўзабавае афіцыйныя беларускія выбары.

Андрэй Ягораў: Сёння ў Беларусі няма ніякіх умоў для правядзення сапраўдным дэмакратычных выбараў. Улады наганяюць і страх, і мабілізуюць з іншага боку свой электарат. Таму што для арганізацыі выбараў і для імітацыі гэтага працэсу ім, канешне, трэба мабілізаваць і адміністратыўную вертыкаль, і людзей, якія падтрымліваюць рэжым, і загнаць прымусова людзей на гэтыя выбары. Уся гэтая машынэрыя не павінна нас уводзіць у зман, і ўсе мы мусім разумець, што ніякіх сапраўдных выбараў у Беларусі, канешне, не будзе.

РР: Хацелася б пачуць ваш погляд на Усебеларускі народны сход, куды таксама дэлегатаў будуць выбіраць. Ці не будзе нагадваць гэты сход нудныя з’езды КПСС?

Андрэй Ягораў: Канешне, будзе нагадваць. І ідэя Усебеларускага народнага сходу – яна зробленая для таго, каб імітаваць дыялог дыктатара наўпрост з народам. Улада нібыта выбірае найлепшых прадстаўнікоў народа, канешне, гэта будуць прызначэнцы, і нібыта з імі ідзе сапраўдная размова дыктатара. Гэта такая чыстая імітацыя. Цікава іншае, Усебеларускі народны сход робіцца часткай канстытуцыйнай сістэмы. Адбыліся змены ў Канстытуцыі. І цікава паглядзець, як гэта далей будзе працаваць, таму што ёсць пэўныя кампітэнцыі, якія перанесены да Усебеларускага народнага сходу, якія забраныя ад заканадаўчай улады. А з іншага боку нададзены новыя паўнамоцтвы гэтай заканадаўчай уладзе. І як гэта ўсё будзе фунцыянаваць ніхто не ведае. У мяне вялікія пытанні да гэтага.

Цалкам размова:

This image has an empty alt attribute; its file name is img_1029-1024x768.jpg

Размаўляў Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Юрась Дзяшук.