BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Ярмак заявіў, што паедзе на фронт

Былы кіраўнік Офісу прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак заявіў, што паедзе на фронт пасля сваёй раптоўнай адстаўкі і ператрусаў, якія правяло НАБУ. 

Андрэй Ярмак. Фота: прэс-служба Офіса прэзідэнта Украіны

Пра гэта былы кіраўнік Офіса напісаў у каментары New York Post.  Ён падкрэсліў, што гатовы да «любых рэпрэсій» і абурыўся адсутнасцю падтрымкі.

Ператрусы звязаныя са справай «Аперацыя Мідас» аб магчымых адкатах у «Энергаатаме».

На мірныя перамовы ў Маямі замест Ермака вылецелі іншыя прадстаўнікі ўкраінскай дэлегацыі. Уладзімір Зяленскі прызначыў новага кіраўніка дэлегацыі. Ім стаў кіраўнік Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Рустэм Умераў. Яму даручана аператыўна і змястоўна падрыхтаваць крокі па спыненні вайны і працягваць канструктыўную працу з амерыканскім бокам. У перамоўную каманду таксама ўвайшоў намеснік кіраўніка ГУР Уладзімір Скібіцкі. Астатні склад дэлегацыі застаўся нязменным.