Самая галоўная задача дэмакратычных сілаў – гэта данясенне да беларускага грамадства ўсімі магчымымі метадамі альтэрнатыўнага меркавання адносна выбараў. Якую яны пазіцыю прымуць з таго, што ім будзе даведзена не так ужо важна.
Захадам гэтыя выбары пры татальных рэпрэсіях і жорсткім пераследзе грамадзян не будуць нават заўважаны, кажа палітолаг Андрэй Казакевіч:
– Я не бачу асаблівай палітычнай розніцы ў галасаванні супраць ці ў байкоце. Таму я не бачу сэнсу ў нейкіх узаемных абвінавачваннях альбо вялікай дыскусіі на гэты конт. Асноўная мэта дэмакратычных сілаў магла бы быць ці будзе праца з беларускімі выбаршчыкамі, данясеннем альтэрнатыўнай інфармацыі, гэта крытыка гэтай аўтарытарнай сістэмы.
Цалкам размова:
Паводле Андрэя Казакевіча, усяму цывілізаванаму свету добра зразумела, што выбары ў Беларусі – фікцыйныя.
Беларускае Радыё Рацыя