Ці будзе прызнанне вынікаў беларускай электаральнай кампаніі ў ЗША ды Еўропе – такая галоўная інтрыга так званых прэзідэнцкіх выбараў 2025 года ў Беларусі.

Андрэй Курэйчык.
Лектар і навуковы даследчык Йельскага універсітэта, драматург, сябар Каардынацыйнай рады Беларусі Андрэй Курэйчык адзначае, што цяжка назваць тое, што будзе адбывацца ў студзені 2025 года выбарамі, гэта проста палітычны працэс.
– Мне здаецца, што тут пытанне даволі лёгкае. На жаль, пасля таго як у 2020 годзе Лукашэнка выбары прайграў, а Святлана Ціханоўская стала прэзідэнт-элект, як тут у нас у ЗША кажуць, не адбыўся транзіт улады і Лукашэнка застаўся нелегітымным дыктатарам. І зараз мы ўвогуле не існуем у прававым полі. Тое, як адбываецца падрыхтоўка да гэтага мерапрыемства, паказвае, што краіна існуе ў сітуацыі жорсткіх рэпрэсіяў, не мае свабоды слова, не мае свабоды выбару, мы бачым толькі кандыдатаў спойлераў. Мне здаецца, гэта больш, як кажуць, гульня для Лукашэнкі, каб падтрымаць яго легітымнасць.
– Ці даюць выбары магчымасць для пратэсту? На жаль, не бачу гэтага. Ці будуць людзі сядзець дома? Ці прыйдуць і прагаласуюць супраць усіх? Гэта ніяк не зменіць той вынік, які ўжо лукашэнкаўская камісія і Лукашэнка сабе намалявалі.
Фінал чарговай электаральнай кампаніі ў Беларусі запланаваны на 26 студзеня 2025 года. Ініцыятыўная група па вылучэнні кандыдатуры Аляксандра Лукашэнка ўжо збірае подпісы. У спісе кандыдатаў-спойлераў – Ганна Канапацкая, Алег Гайдукевіч, Аляксандр Хіжняк, Сяргей Сыранкоў.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з ФБ Андрэя Курэйчыка






