
Гэтыя нібы выбары не адпавядаюць аніякім выбарчым стандартам. 26 студзеня Аляксандр Лукашэнка будзе проста сам сябе пераабіраць, — перакананы лектар і навуковы даследчык Йельскага універсітэта, драматург, чалец Каардынацыйнай рады Беларусі Андрэй Курэйчык:
— Ведаеце, я на гэта гляджу не як на выбары, а як на перапрызначэнне самога сябе, Лукашэнкі. Зразумела, што гэта не мае ніякага дачынення да стандартаў, якія існуюць у дэмакратычным свеце. Ну, перш за ўсё, стандартаў доступу да выбараў для ўсіх жадаючых і кандыдатаў. Мы ведаем, што шмат людзей у турме, яны значна больш папулярныя за Лукашэнку, напрыклад, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава, Мікалай Статкевіч.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Андрэй Курэчык дадаў, што сёлетнія прэзідэнцкія выбары ў Беларусі больш прыгадваюць тэатральнае шоў, а менавіта за імі раіць назіраць як за спектаклем.
Беларускае Радыё Рацыя