BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Кушняроў: Для Беларусі крытычна важна, хто зойме пасаду Кізіма, альбо яна будзе ліквідаваная

Былы пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім аб’явіў пра сваой сыход з дыпламатычнай службы па асабістых прычынах. Ён адзначыў, што больш не можа працаваць на 100 працэнтаў і лічыць несумленным працягваць службу ў такіх умовах.

Фото: Ihor Kyzym / Facebook

Сябра КР, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне Андрэй Кушняроў падкрэслівае, што адстаўка Кізіма адкрывае важнае пытанне:

– Дзейнасць чалавека можна ацэньваць па выніках яго дзейнасці. Ці былі нейкія вынікі? Па факту ніякіх вынікаў не было. Кізім быў прызначаны адмысловым прадстаўніком па пытаннях Беларусі і ў асноўным быў пастаўлены працаваць з беларускай апазіцыяй. За час яго знаходжання на пасту не было падпісана ніякіх дакументаў украінскім бокам, то бок сітуацыя нікуды не прасунулася. Можа прыход у мінулым годзе новага кіраўніка Міністэрства замежных спраў Украіны паспрыяў гэтаму сыходу. Самае галоўнае, на што трэба звярнуць увагу, ці будзе на месца Кізіма прызначаны нейкі іншы чалавек, ці накірунак увогуле закрыюць.

Вядома, што Ігар Кізім папрацаваў на беларускім напрамку больш за шэсць гадоў, займаючы пасаду пасла Украіны ў Беларусі з 2017 па 2023 год. Пасля гэтага ён працягнуў працу як пасол па асобых даручэннях па Беларусі, застаючыся ключавым экспертам у гэтым напрамку, ад моманту абвяшчэнне да адстаўцы 7-га лютага.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя