BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Кушняроў: Наперадзе ў КР падзелы і барацьба

Па выніках выбараў у Каардынацыўную раду ў ліку іншых кандыдатаў, заняў другое месца, набраў у 15,7% і атрымаў 13 мандатаў спіс Блока Пракоп’ева — Ягорава. Пра вынікі і далейшыя планы кажа выбраны кандыдат Блока Пракоп’ева — Ягорава, старшыня Асацыяцыі беларускіх ветэранаў ва Украіне – Андрэй Кушняроў:

– Мне спадабалася сама кампанія, як удзельніка Блока Пракоп’ева — Ягорава, каманднай працай. Я не спадзяваўся такога ўзроўню захопленасцю людзей. Не вельмі ўсцешыла рэакцыя Офісу Ціханоўскай на тое, што адбывалася. Кампанія прывяла ў палітыку новых людзей, на якіх можна спадзявацца. Зараз будуць фармавацца кааліцыі, будзе выбірацца спікер, віцэ-спікер. Цікава, паглядзім, як сфармуецца кааліцыя і якая кааліцыя стане правячай. У нас зараз ёсць дамінуючая партыя Латушкі, але партыя і кааліцыя гэта не адно і тое ж.

Па словах Андрэя Кушнярова, выбраны спіс блоку “Воля” пакуль застаецца нязменным. Нагадаем, што канчатковыя вынікі выбараў будуць абвешчаныя 8 чэрвеня. Першае пасяджэнне Каардынацыйнай рады трэцяга склікання плануюць правесці 15 чэрвеня.

Беларускае Радыё Рацыя