Андрэй Лучанок вызвалены ад пасады Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і па сумяшчальніцтве ў Дзяржаве Кувейт, Каралеўстве Бахрэйн і Каралеўстве Саудаўская Аравія, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка краіны.
Адпаведны ўказ кіраўнік краіны падпісаў 5 жніўня.
Пасаду пасла ў ААЭ Андрэй Лучанок займаў з сакавіка 2019 года.
Да гэтага ён працаваў намеснікам начальніка Галоўнага ўпраўлення — начальнікам упраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу Галоўнага ўпраўлення Азіі, Афрыкі і Лацінскай Амерыкі Міністэрства замежных спраў.