BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Псеўдавыбары ў Беларусі — інструмент утрымання ўлады, а не дэмакратыі”

Ва Украінскім крызісным медыя-цэнтры адбылася дыскусія “Беларусь напярэдадні выбараў”, прысвечаная аналізу палітычнай сітуацыі ў суседняй краіне.

Сярод спікераў выступіў беларускі журналіст і прадстаўнік праваабарончага цэнтра «Вясна» Андрэй Мядзведзеў, які падрабязна растлумачыў, чаму надыходзячыя выбары прэзідэнта Беларусі, прызначаныя на 26 студзеня 2025 года, з’яўляюцца фікцыяй:

– Ва Украіне зараз цяжка людзям уяўляць, што можа быць такая вось сітуацыя з выбарчай кампаніяй, якая ёсць цяпер у Беларусі. Яны нават не ўяўлялі, скажам так, што было ў нас у тыя вегетарыянскія часы да 2020 года ўключна. Пасля гэтай нашай сустрэчы большасць, якая знаходзілася ў залі ўкраінскага крызіснага медыя-цэнтра, разумелі, што гэта сапраўды не выбары.

Дыскусія стала першай у серыі падобных сустрэч у абмеркаванні палітычнай сітуацыі ў Беларусі і паказала гатовасць экспертаў, актывістаў і міжнародных партнёраў працягваць працу для дасягнення дэмакратычных зменаў у краіне. Сярод іншага былі абмеркаваны лёс лідараў пратэстаў і пратэсны патэнцыял Беларусі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Андрэя Мядзведзева