BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Сібіга прызначаны кіраўніком МЗС Украіны

Вярхоўная Рада Украіны 5 верасня падтрымала прызначэнне Андрэя Сібігі на пасаду міністра замежных спраў, паведаміў народны дэпутат ад фракцыі «Голас» Яраслаў Жалязьняк.

Фота: з адкрытых крыніц

Андрэй Сібіга тры гады быў намеснікам кіраўніка Офісу Зяленскага Андрэя Ермака, а з 2024 году ён быў прызначаны першым намеснікам міністра замежных спраў Украіны.

Раней 5 верасня Вярхоўная Рада звольніла Дзмітрыя Кулебу з пасады міністра замежных спраў Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя