BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Сідзельнікаў: Пасля “выбараў” 17 сакавіка будзем чакаць чарговы віток рэпрэсій

Як паўплывае на электаральную кампанію нерэгістрацыя антываеннага кандыдата Барыса Надзеждзіна? Ці можна было ўсё ж неяк выкарыстаць прэзідэнцкую кампанію для зменаў настрояў у расейцаў? Ці будуць адрознівацца вынікі галасавання ў РФ і па-за яе межамі?

Над такімі ды іншымі пытаннямі разважаў палітык, лідар міжнароднага руху «Говорите Громче!», кіраўнік міжнароднага санкцыйнага камітэту Андрэй Сідзельнікаў:

-Большасць тых, хто з’ехаў з Расеі, разумеюць, што ніякіх – я падкрэсліваю – ніякіх выбараў у Расеі няма ўжо даўно. Усё гэта сфальшавана, усё гэта робіцца ва ўгоду аднаго адзінага кандыдата, яго імя – Уладзімір Пуцін.

Крамлёўская адміністрацыя чарговы раз змагла падагрэць цікавасць да так званых выбараў. Ужо вядома, што не дапусцілі нібы антываеннага кандыдата Барыса Надзеждзіна. Гэта кандыдатура Сяргея Кірыенкі. І ў гэтым плане Кірыенка прайграў апаратна сілавікам на чале з Патрушавым. Мы бачым, як чарговы раз Адміністрацыі прэзідэнта ўдалося падмануць дастаткова даверлівых расейскіх грамадзян з апазіцыйнага асяродка. І тыя 200 тысяч сабраных подпісаў у падтрымку Барыса Надзеждзіна, на жаль, пойдуць у адмысловыя органы, ФСБ, і пасля так званых выбараў 17 сакавіка мы будзем чакаць чарговы віток рэпрэсій, і ў першую чаргу гэта закране якраз тых людзей, якія падпісваліся за Барыса Надзеждзіна.

Андрэй Сідзельнікаў перакананы, што ў самой Расеі на дадзены момант былі вычарпаныя ўсе законныя механізмы для таго, каб хоць неяк змяніць сітуацыю ўнутры краіны. І ўсе, хто выступаюць супраць вайны ва Украіне, так ці інакш з часам трапяць пад рэпрэсіі.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя