BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Сідзельнікаў: Рэжым Пуціна правёў чарговую мяжу

Фота: zimamagazine.com

Праз смерць Аляксея Навальнага рэжым Пуціна правёў чарговую мяжу паміж расейскім грамадствам. З аднаго боку тых, хто быў ангажаваны ў гэтае забойства, хто дапамагаў забіваць палітыка. З іншага боку – тыя, хто змагаўся супраць аўтарытарнага рэжыму, – адзначыў палітык, лідар міжнароднага руху “Говорите Громче!”, кіраўнік Міжнароднага санкцыйнага камітэту Андрэй Сідзельнікаў:

– Я не лічу, што забойства Навальнага мае нейкае дачыненне да так званых выбараў, якія пройдуць у Расейскай Федэрацыі, на якія ён з турмы ніякім чынам паўплываць не мог. Тым больш, што ў апошні час ён знаходзіўся ў ізаляцыі ў ШЫЗА, гэта вядомы факт. Тое, што рэжым яго знішчаў, труціў, пераследаваў і нават у турме ён не даваў спакою Пуціну – гэта факт.

Расейскі палітык Аляксей Навальны пайшоў з жыцця ў пятніцу, 16 лютага. На момант смерці ён адбываў пакаранне ў межах крымінальных палітычна матываваных справаў у папраўчай калоніі №3 у Расеі.

Беларускае Радыё Рацыя