BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Сідзельнікаў: Толькі бліжэй да восені варта чакаць спынення агню ва Украіне

Фота: dialog.ua

Толькі бліжэй да восені варта чакаць поўнага спынення агню ва Украіне, але для гэтага трэба, каб прайшло шмат этапаў. Такой думкі прытрымліваецца палітык, лідар міжнароднага руху «Говорите Громче!», кіраўнік Міжнароднага санкцыйнага камітэту Андрэй Сідзельнікаў:

– Мая асабістая думка, перамовы, канешне, неабходны, але ў гэтай сітуацыі яны абсалютна бессэнсоўныя. Таму што ў Пуціна няма патрэбы ў перамовах, ён зацягвае час. А Украіне перамовы патрэбны, але, канешне, не на ўмовах Расеі. Што датычыць Злучаных Штатаў, то прэзідэнт Дональд Трамп выступае са сваёй уласнай павесткай. І як мы бачым, ніякага руху ў ягоных мірных працэсах пакуль не адбываецца.

Перамовы па ўкраінскім пытанні былі распачатыя яшчэ ў лютым бягучага года. Пакуль што Расея сабатуе і зацягвае мірныя перамовы. Таму спыненне агню да Вялікадня падаецца малаверагодным.

Беларускае Радыё Рацыя