Кіраўнік фонду BySol Андрэй Стрыжак каментуе падрыхтоўку да электаральнай кампаніі 2024 года. У спісе кандыдатаў у парламент, напрыклад, няма беларускага чыноўніка Уладзіміра Андрэйчанкі, апошнія 16 гадоў (з 27 кастрычніка 2008) ачольвае беларускі парламент. А значыць, ён выпадае з палітычнага жыцця. Тым часам СМІ паведамляюць, што кампанія, дзе яго сын працаваў на высокааплатнай пасадзе шукае яму замену.

Такія сувязі характарызуюць прагнілую бюракратычную сістэму, кажа Андрэй Стрыжак.
– Адбываецца нейкі працэс. Зразумела, што ён звязаны з так званымі выбарамі ў ВНС, да якіх цяпер прыцягваецца шмат увагі, бо яны будуць перафарматоўваць унутраную структуру лукашэнкаўскай улады, але для нас, для людзей якія прабуюць нешта змяніць у краіне да дэмакратыі, хіба гэта ніякіх добрых сігналаў не нясе за сабой. Таму я не магу ведаць, што адбываецца з самой унутранай сістэмай лукашэнкаўскай улады акрамя таго, што яна паволі гніе ўжо 30 гадоў.
Як падкрэслівае Андрэй Стрыжак, у беларускіх наменклатуршчыкаў зараз новы этап, бо Лукашэнка спрабуе перад выбарамі перафарматаваць сістэму.
Беларускае Радыё Рацыя