BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Андрэй Стрыжак: Вайны ў Еўропе пазбегнуць будзе вельмі цяжка

Павялічваюцца рэпрэсіі перад так званымі выбарамі ў Беларусі. Людзей затрымліваюць, заводзяць крымінальныя справы і часам справы некаторых аб’ядноўваюць, калі хочуць стварыць нейкую гучную справу, да прыкладу як нядаўна была арганізаваная атака на BySol i ByHelp.

Заснавальнік Фонду салідарнасці BYSOL Андрэй Стрыжак раіць беларусам у першую чаргу захоўваць сябе ў сітуацыі гібрыднай акупацыі і тэрору ўнутры краіны:

Любыя дзеянні, якія могуць прывесці да больш негатыўнага выніку, чым зараз ёсць, лепш не рабіць. Калі вы разумееце, што да вас ёсць нейкая цікавасць, нейкая ўвага, і вы яшчэ засвеціцеся на гэтых выбарах, невядома, як яны будуць іх праводзіць: будуць камеры ставіць ці не, ці будзе бачна, як вы галасуеце, якія потым яны могуць зрабіць з гэтага высновы і якія рэпрэсіі дадатковыя прымяніць. А мы бачым, што дзяржава абсалютна адмарожаная ў гэтым плане: яна можа нават за каўбасу экстрэмізм аб’явіць, як гэта было з нашымі калегамі з NeedHelp, і ўсё астатняе.

На думку Андрэя Стрыжака, змены, якія могуць адбыцца ў Беларусі, звязаныя з расейска-ўкраінскім канфліктам, але ёсць небяспека пашырэння вайны на Еўропу.

Асобнай суб’ектнасці ў Лукашэнкі няма, каб ён мог вельмі моцна качнуцца ўлева ці ўправа, адарвацца ад Крамля ці зрабіць нешта падобнае — гэта таксама трэба разумець. Ну? і самае галоўнае — гэта тое, якія планы ў галовах канкрэтна ў Пуціна і яго каманды, бо ад гэтага ўсё залежыць. Тое, што я бачу, — гэта падрыхтоўка да вялікай вайны. І вайны ў Еўропе пазбегнуць будзе вельмі цяжка, бо абодва бакі зараз нарошчваюць сілы.

Як заўважае Андрэй Стрыжак, вынікі такой сітуацыі як мінімум – супрацьстаянне, якое было падчас халоднай вайны, а як максімум- розныя праявы расейскай актыўнасці, а мо і беларускіх войскаў, у першую чаргу супраць краін Балтыі і іншых краін былога Савецкага саюза.

Цалкам матэрыял слухайце з далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя