
Фота: PAP
Падчас сустрэчы са старшынём КНР Сі Цзіньпінам у Пекіне прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда папярэдзіў кіраўніка дзяржавы пра магчымае закрыццё мяжы з Беларуссю. Сярод прычын рашэння Дуда назваў забойства польскага ваеннага на мяжы ў выніку эскалацыі крызісу ўладамі Беларусі. Сітуацыю каментуе дэлегат фракцыі КР Алесь Лапко:
– Пакуль эфект трэба назіраць, але па тым, што сказаў лукашэнкаўскі міністр замежных спраў Алейнік, яны ўжо гатовыя да дыялогу з уладамі Польшчы. Зараз у Кітаі знаходзіцца польская дэлегацыя, ідзе камунікацыя, проба ціску праз Кітай. Кітай найбольш зацікаўлены тым, каб беларуска-польская мяжа была адкрыта, каб іх тавары ішлі ў Еўропу. Любы зрыў паставак можа быць для Кітая вельмі балючым. Кітай уплывае як на сусветную эканоміку і палітыку, так і на Расею ды Беларусь.
Па словах Алеся Лапко, у складзе КР створана спецыяльная працоўная група па закрыцці мяжы Польшчай. Група працуе над максімальным захаваннем права беларускіх грамадзян перасячэння мяжы пры любой сітуацыі. Вынікі працы групы і петыцыя будуць адпаведна перададзены польскаму ўраду.
Беларускае Радыё Рацыя






