BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анджэй Дуда: Польскі бок наблізіўся да вызвалення Анджэя Пачобута

«Мы дзейнічаем вельмі актыўна, і я бачу сімптомы пераменаў на другім баку. Мы значна бліжэй», – заявіў Дуда ў інтэрв’ю «Kanału Zero», піша wpolityce.pl.

Дуда
Дуда

Па словах польскага лідэра, некалькі гадоў таму Пачобут сапраўды не пагадзіўся “на некаторыя рашэнні”, якія польскія ўлады прапаноўвалі для яго вызвалення.

У лютым 2023 года журналіста Анджэя Пачобута прыгаварылі да 8 гадоў калоніі. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме.