
Пытанне бяспекі і міграцыйны крызіс сталі аднымі з галоўных пад час сённяшняга выступлення-паслання прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды ў Сойме. У сваёй прамове ён даў ацэнку ураду Дональда Туска год пасля парламенцкіх выбараў і стварэння ўраду Грамадзянскай Кааліцыі.
Бяспека – пытанне абсалютна фундаментальнай важнасці – адзначыў Анджэй Дуда.
Анджэй Дуда раскрытыкаваў намер увядзення урадам Дональда Туска зменаў у міграцыйную палітыку і планаванае часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак. Гэта абазначае пазбаўленне палітычнага прытулку прадстаўнікоў беларускай апазіцыі, ахвяраў рэжыму Лукашэнкі-адзначыў прэзідэнт Польшчы.
Нагадаем, што ў аўторак Польскі ўрад прыняў новую міграцыйную стратэгію. Шмат спрэчак выклікала паведамленне пра тое, што адным з яго элементаў будзе часовае тэрытарыяльнае прыпыненне права на прытулак.






