BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анджэй Дуда выказаў сваю пазіцыю наконт арышту дэпутатаў Каміньскага і Вонсіка

Сустрэча Анджэя Дуды і Шымана Галоўні

Анджэй Дуда пракаментаваў сітуацыю з арыштам увечары 9 студзеня дэпутатаў Сэйму Польшчы, былых кіраўнікоў Цэнтральнага антыкарупцыйнага бюро Марыюша Каміньскага і Мацей Вонсіка.

YouTube player

– Мая пазіцыя адназначная: прэрагатыва прэзідэнта ў 2015 годзе была фактычна рэалізаваная, іх памілавалі. Гэтым справа была канчаткова закрытая. Панове маюць дэпутацкія мандаты, якія далі ім грамадзяне на апошніх выбарах, і яны маюць права гэтымі мандатамі карыстацца, сказаў прэзідэнт Анджэй Дуда.

Прэзідэнт сустрэўся са спікерам Сэйму Шымонам Галоўнем, каб выкласці сваю пазіцыю па справе дэпутатаў Марыюша Каміньскага і Мацея Вонсіка. Пасля сустрэчы Анджэй Дуда заявіў, што адзіным разумным рашэннем з’яўляецца прызнанне памілавання і закрыццё справы, каб не выклікаць непатрэбных сацыяльных хваляванняў.

“Я прапанаваў маршалку – каб закрыць гэту справу, пазбегнуць дзяржаўных, грамадска-палітычных хваляванняў і далейшага назапашвання супярэчнасцей – сёння прызнаць, што памілаванне 2015 года было і дзейнічае”, – сказаў Прэзідэнт.

– Размова праходзіла ў спакойнай абстаноўцы і з павагай да прынцыпаў палітычнай культуры. Але мы не дамовіліся, сказаў Анджэй Дуда. Ён дадаў, што далейшыя рашэнні будзе прымаць спікер Сэйму ў рамках сваёй адказнасьці.

Беларускае Радыё Рацыя