Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў, што неаднаразова гаварыў са Злучанымі Штатамі пра гатовасць размясціць ядзерную зброю ў краіне ў рамках праграмы НАТА Nuclear Sharing. Паводле яго слоў, “ужо некаторы час гэта тэма польска-амерыканскіх перамоваў”.

“Я ўжо гаварыў на гэтую тэму некалькі разоў. Прызнаюся, што калі мяне пра гэта спыталі, я заявіў пра нашу гатовасць. Расея ўсё больш мілітарызуе Калінінградскую вобласць. Нядаўна яна перакінула сваю ядзерную зброю ў Беларусь”, – прыгадаў прэзідэнт Дуда.
Nuclear sharing — канцэпцыя ядзернага стрымлівання, прынятая ў рамках НАТА, якая прадугледжвае, што краіны, якія не маюць уласнай ядзернай зброі, могуць удзельнічаць у планаванні яе прымянення. У рамках гэтай праграмы амерыканскія ядзерныя зарады размешчаны на шасці базах у Бельгіі, Германіі, Італіі, Нідэрландах і Турцыі.
Беларускае Радыё Рацыя