BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анджэй Дуда заклікаў ЗША размясціць ядзерную зброю ў Польшчы

Анджэй Дуда заклікаў ЗША размясціць ядзерную зброю на тэрыторыю Польшчы ў якасці стрымліваючага фактару супраць будучай расійскай агрэсіі, паведамляе Financial Times.

Дуда
Здымак ілюстрацыйны

Прапанова была зроблена падчас размовы прэзідэнта з пасланнікам Дональда Трампа Кітам Келагам.

Расея нават не вагалася, калі перакідвала сваю ядзерную зброю ў Беларусь. Яны нікога не пыталіся дазволу, — адзначае польскі прэзідэнт.

Межы NATO перасунуліся на ўсход у 1999 годзе, таму інфраструктура NATO павінна была таксама перасунуцца на ўсход. Для мяне гэта відавочна, — патлумачыў польскі прэзідэнт у інтэрв’ю Financial Times.

“Думаю, не толькі прыйшоў час, але было б бяспечней, калі б гэтая зброя ўжо была тут”, – сцвярджае польскі лідар.