Права на захаванне сваёй ідэнтычнасці – адно з асноўных правоў чалавека. Аднак маштабы рэпрэсій супраць польскай меншасці ў Беларусі сведчаць пра зваротнае: лукашэнкаўскі рэжым не звяртае на гэта ніякай увагі.

Прыкладам гэтага з’яўляецца адзін з лідараў Саюза палякаў у Беларусі Анджэй Пачобут, які больш за тры з паловай гады знаходзіцца ў турме – лічыць вядомая польская журналістка Арлета Бойка:
-Анджэй Пачобут ёсць наўпрост закладнікам рэжыму ў Беларусі па двух прычынах. Па-першае, ён журналіст, які заўсёды хацеў гаварыць праўду пра тое, хто такі Лукашэнка. А па-другое, Анджэй Пачобут – паляк, што ён заўсёды падкрэсліваў, падкрэсліваў польскую гісторыю Гарадзенскай зямлі, на якой выхоўваўся і дзе жыў. А Лукашэнка з палякаў зрабіў такога ахвярнага казла, і на польскую меншасць у Беларусі накіраваў увесь свой гнеў і ўсю сваю незадаволенасць, звязаную з палітыкай Захаду і санкцыямі.
Палітолаг Каміл Клысіньскі:
-Аляксандр Лукашэнка – таталітарны кіраўнік, адарваны ад Захаду, нават не зацікаўлены ў сур’ёзным дыялогу з Захадам. Гэта чалавек у сталым веку, яму цяжка мяняць свае перакананні. Ён упэўнены ў тым, пра што думае і што гаворыць. І ён моцна залежны ад Расеі.
Лукашэнка ведае, што Анджэй Пачобут важны для Польшчы і стараецца гуляць гэтым аргументам, паказваць, што ён упэўнены ў сваёй палітыцы.
Забарона на навучанне польскай мовы, захаванне нацыянальных традыцый, гістрыі і культуры – тая штодзённасць, у якой сёння жывуць сотні тысяч прадстаўнікоў польскай меншасці ў Беларусі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя