Ці ўсталявалася ўсё ж беларуская нацыя? Бо ў 2020-м годзе, прынамсі, мільён нашых суайчыннікаў падняў пытанне пра ўладу ў краіне. Якія нацыятворчыя шанцы дае беларусам гэты рэпрэсіўны, змрочны час узурпацыі улады Лукашэнкам і Пуціным?

Пра гэта Юрка Ляшчынскі дыскутуе з Юрыем Губарэвічам, старшынём «Руху за Свабоду»:
Вы слухалі частку перадачы “Беларусы 21-га стагоддзя” Юркі Ляшчынскага, якая цалкам будзе транслявацца сёння а 20-ай гадзіне 30 хвілінаў, паводле польскага часу, ці а 21-ай гадзіне 30 хвілінаў паводле беларускага часу. Увесь цыкл праграмаў «Беларусы ХХІ-га стагоддзя» можна паслухаць з панядзелка па чацвер у названым часе на хвалях нашага Радыё.
Беларускае Радыё Рацыя