BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”

У сучаснай Польшчы Дзень Незалежнасці – гэта галоўнае дзяржаўнае свята, якое аб’ядноўвае нацыю. Яно сімвалізуе патрыятызм, свабоду і суверэнітэт. Афіцыйныя цырымоніі, ускладанне вянкоў, парады і канцэрты падкрэсліваюць пераемнасць пакаленняў.

Палітолаг Паел Усаў
Палітолаг Павел Усаў

Нягледзячы на палітычныя рознагалоссі, палякі ў гэты дзень ушаноўваюць памяць продкаў, якія аддалі жыццё за свабоду краіны. Пра Дзень незалежнасці  Польшчы мы пагаворым з доктарам паліталогіі Паўлам Усавым:

Больш пра Дзень незалежнасці Польшчы, яго значэнне і параўнанне з Днём незалежнасці Беларусі слухачы Беларускага Радыё Рацыя могуць пачуць у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць сёння 10 лістапада ў 14.10 па польскім часе, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя