Родная мова — гэта не проста сродак зносін, але і аснова культурнай, гістарычнай і духоўнай ідэнтычнасці народа. Захаванне роднай мовы — гэта не проста “абарона мінулага”, але і інвестыцыя ў будучыню, каб кожны народ мог жыць у свеце, дзе паважаюць яго права быць сабой.

Гаворыць кіраўнік нацыяльна-вызвольнага руху «Вольная Беларусь», палітык і літаратар Зянон Пазьняк:
– Гісторыя паказвае, што галоўную ролю грае мова. І гэта разумелі тыя людзі, якія змагаліся за незалежнасць, за стварэнне нацыянальных дзяржаў, якія змагаліся з акупантамі. Гісторыя гэта пацвярджае. Мову трэба шанаваць, таму што мову не мы прыдумалі, гэта прыдумаў народ, які жыве вечнасцю.
Пра тое, чаму Беларусь, беларускі народ не знікне, а мова адродзіцца, слухачы Беларускага Радыё Рацыя могуць пачуць сёння, 30 сакавіка, у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым» у 16.10 па польскім часе, па беларускім – на гадзіну пазней.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






