У Варшаве 9 жніўня пройдзе вялікі марш, прымеркаваны да гадавіны выбараў 2020-га. “Сёлета ён будзе ўтрымліваць не толькі палітычны складнік, але і крэатыўны, ад удзельнікаў маршу”, – распавёў суарганізатар падзеі, прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша нашай журналістцы Марыне Савіцкай.

Больш пра акцыю і іншыя актыўнасці БАП “Да Волі” – у праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў панядзелак, 21-га ліпеня. Пачатак праграмы – у 14:10 па польскім часе (15:10 па беларускім).
Беларускае Радыё Рацыя






