BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Мы бачым”: Барыс Балтэ пра выбары ў Новай Беларусі

У Беларусі cтвораны ўчасткі для галасавання на „выбарах Прэзідэнта» 26 студзеня 2025 года. Усяго такіх участкаў – 5325. У гэтым ж час у суседняй Еўропе, на брыфінгу ў Бруселі 13 снежня, сітуацыю ў Беларусі назвалі вельмі складанай, а выбары – немажлівымі, бо Лукашэнка проста афіцыйна прызначае сябе прэзідэнтам на сёмы мандат. Тым не менш, самы час падумаць, а якой магла бы быць праграма кандыдата ў Прэзідэнта на выбарах у Новай Беларусі.

Прапановы беларускага актывіста з Ізраіля Барыса Балтэ і трапілі ў тэматычны выпуск «Мы бачым», урывак з якой і прапануем паслухаць:

Гэта быў анонс, а цалкам  перадачу «Мы бачым», прысвечаную аднаму з варыянтаў ідэальнай  праграмы кандыдата ў Прэзідэнта на выбарах ў Новай Беларусі, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 15-га снежня, а 18-10 паводле беларускага часу. Адпаведна а 16-10 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Барыса Балтэ