BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы «Мы бачым»: кандыдаты ў КР Аляксандр Клачко, Аляксандр Ракіцкі і Андрэй Кушняроў

Напярэдадні выбараў у Каардынацыйную раду для ўсіх беларусаў важна пачуць ідэі 12 блокаў – палітычных груп, якія так ці інакш з’яўляюцца голасам беларускага народа.

Фота: КР

Магчымасцю выступаў у анлайн-дыскусіі на хвалях Беларускага Радыё Рацыя ў тым ліку скарысталіся тры прадстаўнікі: Аляксандр Клачко з блоку «Воля», Аляксандр Ракіцкі з блоку «Закон і правапарадак», а таксама Андрэй Кушняроў з блоку «Пракоп’ева-Ягорава», каб падзяліцца планамі і стратэгіямі. Цалкам дыскусіі названых кандыдатаў і была прысвечана перадача «Мы бачым»,  урывак з якой і прапануем паслухаць паважаным слухачам:

Гэта быў анонс, а цалкам праграму «Мы бачым», прысвечаную дыскусіі кандыдатаў у Каардынацыйную раду трэцяга склікання, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 10-га траўня, а 20-30 паводле беларускага часу. Адпаведна а 19-30 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя