BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Мы бачым“: Палітычнае поле псеўдавыбараў

Здымак ілюстрацыйны

Адна з самых вострых і хвалюючых тэм для нашага рэгіёну зараз — сітуацыя ў Беларусі, дзе хутка пройдуць так званыя «выбары». Свет даўно прывык да жорсткай палітыкі рэжыму Лукашэнкі, але на гэты раз падзеі прымусілі нават самых скептыкаў задумацца: ці можна ўвогуле называць гэта дэмакратычным працэсам? Замест рэальнай палітычнай канкурэнцыі чакаецца спектакль, дзе загадзя вядомы вынік, працягваюцца рэпрэсіі, беларусы за мяжой пазбаўлены голаса — усё гэта ізноў пазбавіла беларусаў шанца на перамены. Што стаіць за гэтымі псеўдавыбарамі? Якія наступствы яны маюць для Беларусі і рэгіёна? Развагі пра гэта і самое палітычнае поле псеўдывыбараў трапілі ў тэматычны выпуск «Мы бачым», урывак з якой і прапануем паслухаць паважаным слухачам:

Гэта быў анонс, а цалкам перадачу «Мы бачым», прысвечаную ацэнцы палітычнага поля ў Беларусі і замежжы, напярэдадні псеўдавыбараў Прэзідэнта, слухайце на хвалях «Беларускага Радыё Рацыя» сёння, 17-га студзеня, а 20:30 паводле беларускага часу. Адпаведна а 18:30 па польскім часе.

Беларускае Радыё Рацыя