Сёння ў Беларусі адбываюцца так званыя выбары прэзідэнта. І пакуль жыхарам унутры краіны выяўляць сваю пазіцыю небяспечна, актывісты і аб’яднанні ў эміграцыі ладзяць шматлікія акцыі і культурныя падзеі.

Распавядаюць Аляксандр Багданаў, Піт Паўлаў, Святлана Ціханоўская і Алег Кулеша:
– Падзей будзе шмат у гэты дзень розных, але ніводная падзея, акрамя марша, нас не аб’ядноўвае. А марш нас аб’ядноўвае. Гэта вельмі адметная такая рыса, якая патрэбна, каб у нас была заўсёды. Калі мы не будзем паказваць тое, што мы — беларускае грамадства, мы не будзем вартыя нічога. Калі мы не скончым барацьбу за сваіх сваякоў, за галасы, якімі мы тут з’яўляемся, за палітвязняў, якія сядзяць… Вы думаеце, што калі чалавек выйшаў з зоны, ён на волі? То вы памыляецеся. Ён яшчэ пад большым пераследам і ціскам. Іх голас тут мы, таму што яны ні слова не скажуць...
Больш пра падзеі ў Дзень выбараў у эміграцыі – у праграме “Мы бачым”. Перадача выйдзе ў эфір на Беларускім Радыё Рацыя ў нядзелю, 26-га студзеня. Пачатак праграмы – у 16:10 па польскім часе.
Беларускае Радыё Рацыя






