BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы „Мы бачым“: Зянон Пазьняк і Андрэй Саннікаў

Чым далей, тым большы раскол у апазіцыйных сілах. Усё менш і менш прыхільнікаў вакол Святланы Ціханоўскай. Людзі, абцяжаныя маральнымі і бытавымі праблемамі ў эміграцыі, не бачаць ніякага паляпшэння, ніякага прасвету, сітуацыя з палітвязнямі крытычная. Таму губляецца давер да Святланы і яе структур.

Зянон Пазьняк

Гавораць кіраўнік «Вольнай Беларусі» Зянон Пазьняк і каардынатар «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў:

Больш пра сітуацыю ў беларускай апазіцыі і пра тое, што трэба рабіць, каб Беларусь стала вольнай і незалежнай краінай можна пачуць у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць сёння а 16:10 па польскім часе, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.

Андрэй Саннікаў

Беларускае Радыё Рацыя