З апошняга дня лютага ўвага цэлай планеты прыцягнута да падзей у Іране, супраць якога ЗША і Ізраіль распачалі баявыя дзеянні. Новая вайна ці ваенная аперацыя можа сур’ёзна паўплываць на палітычную сітуацыю ў свеце. Краіны, у тым ліку краіны Еўропы, пакрысе вызначаюцца, на чыім яны баку.
Якія мэты сапраўдныя і дэклараваныя пераследуюць варагуючыя дзяржавы і якім чынам іх дасягненне можа адгукнуцца ў нашай частцы Еўропы? Наколькі правільным быў разлік Трампа на знішчэнне іранскіх кіраўнікоў, а не на падтрымку пратэстаў? Як разумець паводзіны дыктатара Беларусі адносна гэтай вайны?

Пра гэта і іншае журналіст Уладзімір Лапцэвіч у праграме “Погляд з Украіны” гутарыць з кіраўніком Украінскага інстытуту сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.
Слухайце перадачу ў пятніцу (6.03) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






