BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Погляд з Украіны”: размова з Яўгенам Магдам

Падзеі ў Іране, якія пачаліся напрыканцы мінулага года, без перабольшвання можна назваць крывавымі. На пратэсце, які быў выкліканы сур’ёзнымі эканамічнымі цяжкасцямі, хутка высунулі палітычныя патрабаванні. І іранская ўлада адказала на гэта ўзброеным супрацьдзеннем. Ужо ёсць загіблыя як з боку пратэстоўцаў, так і з боку сілавікоў.

Ці ёсць падабенства іранскіх пратэстаў 2025-2026 гадоў з беларускімі пратэстамі 2020 года? Ці адбіваюцца цяперашнія падзеі ў Іране на сітуацыі ў нашым рэгіёне і на расейска-ўкраінскай вайне? Якая роля ААН у вырашэнні цяперашняга іранскага крызісу?

Па гэтых і іншых пытаннях журналіст Уладзімір Лапцэвіч у праграме “Погляд з Украіны” гутарыць з кіраўніком Украінскага інстытута сусветнай палітыкі Яўгенам Магдам.

Яўген Магда

Слухайце перадачу ў пятніцу (16.01) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя