BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Погляд з Украіны”

Напрыканцы студзеня спецслужбы Украіны заявілі аб раскрыцці імі беларускай шпіёнкі Іны Кардаш. Яна працавала, у прыватнасці, пад выглядам журналісткі ў розных медыя.

Магчыма, калісьці мы зможам даведацца, якую шкоду нанесла яе дзейнасць Украіне, якая змагаецца з моцным ворагам. Ці варта чакаць, што Кардаш абмяняюць на кагосьці з цяперашніх беларускіх палітвязняў? Наколькі высокім сёння ёсць узровень удзелу беларускіх спецслужб у шпіёнскай дзейнасці супраць Украіны? Наколькі беларуская дыяспара падатлівая на апрацоўку з боку лукашэнкаўскіх спецслужб? Па гэтых і іншых пытаннях журналіст Уладзімір Лапцэвіч у перадачы «Погляд з Украіны» гутарыць з ваенным і грамадскім дзеячам, генерал-маёрам запасу СБУ, намеснікам кіраўніка СБУ з сакавіка 2014 года па чэрвень 2015 года Віктарам Ягунам.

Слухайце перадачу ў пятніцу, 13 лютага, у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя