BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Праз украінскую прызму”

Сістэма міжнароднай бяспекі за апошні дзясятак гадоў спазнае сур’ёзнае выпрабаванне. Cтаўленне як Расеі, так і Беларусі да блока НАТА цягам апошніх дзесяцігоддзяў значна змянілася. І гэтыя змены вялі толькі да аднаго – канфрантацыі. У чым прычына такіх змен? Наколькі адэкватнымі датычна дзеянняў Расеі былі дзеянні НАТА як ваенна-палітычнага блоку? Ці знаходзіцца свет на пачатку новай халоднай вайны? І ці з’яўляецца дыктатар Беларусі самастойнай палітычнай фігурай ў пытаннях еўрапейскай сістэмы бяспекі?

Гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч абмяркоўвае з дырэктарам праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраславам Чарнагорам.

Слухайце перадачу ў пятніцу (7.11) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на гадзіну пазней. 

Беларускае Радыё Рацыя