BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Праз украінскую прызму”

Беларускія дабраахвотнікі ва Украіне – дзіўны феномен ці праява братэрства? Пачатак паўнамасштабнай расейска-ўкраінскай вайны для многіх беларусаў запомніўся ўзнікненнем Палка Каліноўскага. Многія нават убачылі ў ім правобраз будучай сапраўды беларускай арміі, якая вызваліць Беларусь з-пад панавання дыктатара. Ці беларускія дабраахвотнікі ва Украіне былі нейкім нечаканым феноменам, збегам абставінаў альбо натуральным ходам гісторыі для беларусаў, якія востра адчулі несправядлівасць з боку Расеі да брацкага народу? Наколькі ўкраінская дзяржава ацаніла дзейнасць беларускіх дабраахвотнікаў? Якія бліжэйшыя перспектывы беларускіх фармаванняў і проста беларусаў ва Узброеных сілах Украіны?

На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з аналітыкам праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Паўлам Радзем.

Слухайце перадачу ў пятніцу (12.12) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя