BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы: “Праз украінскую прызму”

Выдварэнне беларускіх палітвязняў ва Украіну – чарговая тэма перадачы “Праз украінскую прызму”.

У сярэдзіне снежня дыктатар выдварыў з Беларусі чарговую групу палітвязняў. Некалькі чалавек з іх былі скіраваныя па ўжо звыклым маршруце ў літоўскую сталіцу, а большая частка, што даволі нечакана, была адпраўлена ва Украіну. Былыя ўжо палітвязні як у Літве, так і ва Украіне ўжо адзначыліся кантактамі з прэсай.

Ці  ўкраінскія ўлады не падыгралі хацелкам дыктатара Беларусі, дазволіўшы скарыстаць для выдварэння палітвязняў Украіну, і ці яны не абыякава паставіліся да ўласнага закона, прапусціўшы праз мяжу людзей без пашпартоў? Што можна сказаць, параўнаўшы выказванні прэссе Бабарыкі і Калеснікавай са словамі Бяляцкага і Лабковіча? Ці варта чакаць падобных вызваленняў-выдварэнняў у бліжэйшым будучым і наколькі імаверна далейшае выкарыстанне для вывазу палітвязняў украінскага напрамку?

На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з дырэктарам праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраславам Чарнагорам.

Слухайце перадачу ў пятніцу (19.12) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя