BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Праз украінскую прызму”

Міжнародны крымінальны суд распачаў расследаванне злачынстваў рэжыму Лукашэнкі. Ужо сама такая навіна для тых, хто пацярпеў ад яго дзеянняў, гучыць абнадзейваючы, бо падаецца, што мары аб прыцягненні да адказнасці беларускага дыктатара пачынаюць увасабляцца ў жыццё.

Як доўга чакаць нейкага выніку дадзенага расследавання? Чаму міжнародны суд не распачаў расследаванне па абвінавачванням у дэпартацыі украінскіх дзяцей, факты аб якіх збірала каманда Паўла Латушкі? Якія наступствы для дэмакратычных сіл Беларусі нясе ўласна факт пачатку расследавання? Як гэтае расследаванне паўплывае на лукашэнкаўскія ўлады, калі Беларусь не прызнае юрысдыкцыю МКС?

Украінскі палітычны аналітык Павел Радзь.
Павел Радзь

Па гэтым і іншым пытанням журналіст Уладзімір Лапцэвіч у перадачы “Праз украінскую прызму” гутарыць з аналітыкам праграмы “Расійскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Паўлам Радзем.

Слухайце перадачу ў пятніцу (20.03) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя