Сустрэча прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і Святланы Ціханоўскай у Вільні, а таксама неаднаразовыя ўзгадванні ўкраінскага лідара пра Беларусь у сваіх публічных выступах, выклікалі вялікі рэзананс у беларускай, па меншай меры, дыяспаральнай супольнасці. Многія пачалі казаць пра кардынальную змену стаўлення афіцыйнай украінскай ўлады да беларускага дыктатара і пераарыентацыю на збліжэнне з апазіцяй, найболее актыўная частка якой зараз знаходзіцца ў эміграцыі.
Што цяпер адбываецца ва ўкраінска-беларускіх стасунках і наколькі трывалы новы трэнд на больш шчыльную камунікацыю афіцыйнага Кіева з беларускай апазіцыяй? Што важнага і каштоўнага для сябе ў асобе Ціханоўскай пабачыў афіцыйны Кіеў?
Пра гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з дырэктарам праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраславам Чарнагорам.

Слухайце перадачу ў пятніцу (6.02) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






