У Еўропе ўжо не першы год своеасаблівым infant terrible лічыцца Венгрыя пад кіраўніцтвам прэм’ер-міністра Віктара Орбана. Перш за ўсё гэта выяўляецца ў дачыненні да Украіны.
У той час як практычна ўвесь Еўразвяз лічыць важным падтрымліваць Украіну ў адбіцці расейскай агрэсіі, Венгрыя не толькі па-іншаму глядзіць на гэта, але і, вобразна кажучы, пастаянна карыстаецца правам “ліберум вета” пры галасаванні па розных пытаннях ваеннай і не толькі падтрымкі Кіева.

Чаму так адбываецца і што зрабіла гэту краіну настолькі антыўкраінскай? На венгерскую тэму журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з намеснікам выканаўчага дырэктара Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Сяргеем Герасімчуком.
Слухайце перадачу ў пятніцу (31.10) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






