Галоўнай падзеяй лютага ўжо без перабольшання можна назваць чарговую Мюнхенскую канферэнцыю па бяспецы. Для Беларусі яна была важнай тым, што беларуская тэма была ў першыню ў цэнтры ўвагі цэлай панэлі. Разам з тым вынікі ўсёй канферэнцыі ацэньваюцца неадназначна. Хтосьці кажа аб яе правале, хтосьці аб разуменні шэрагам актараў, што свет змяняецца.
Як варта ацэньваць наданне беларускаму пытанню большай увагі, чым гэта было раней? Чаму не сустрэліся ўкраінскі прэзідэнт і Святлана Ціханоўская? Якія асноўныя высновы з Мюнхенскай канферэнцыі павінна зрабіць Украіна і якія – беларускія дэмсілы і афіцыйны Менск?

На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з дырэктарам праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраславам Чарнагорам.
Слухайце перадачу ў пятніцу (20.02) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






