BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Праз украінскую прызму”

Апошнім часам шмат кажуць пра фармаванне новай восі дзяржаў, аб’яднаных блізкімі інтарэсамі як у палітыцы, так і ў эканоміцы. Гаворка ідзе аб Кітаі, Расеі і Беларусі. Мы бачым, што Расея спадзяецца ўсё больш кампенсаваць свае страты ў Еўропе эканамічным супрацоўніцтвам з Кітаем. Беларусь таксама разлічвае на кітайскія крэдыты і інвестыцыі. І гэта толькі асобныя моманты іх узаемадзеяння, якое відавочна ўзмацняецца.

студыя Радыё Рацыя
Здымак ілюстрацыйны

Што найбольш прываблівае Кітай ва ўзаемадачыненні з Расеяй і ва ўзаемадачыненні з Беларуссю? Ці атрымлівае ён тое, што яму патрэбна нават пры грэбаванні інтарэсамі гэтых краін? Якія ёсць перспектывы развіцця асобнай супрацы Беларусі і Кітая, улічваючы ўсё большую страту ёй сваёй незалежнасці і руху ў фарватары палітыкі Расеі? На гэтыя і іншыя пытанні журналіста Уладзіміра Лапцэвіча адказвае дырэктар праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраслаў Чарнагор.

Слухайце перадачу ў пятніцу (17.10) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на гадзіну пазней.

Беларускае Радыё Рацыя