BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Украінская прызма”: падзеі вакол Грэнландыі

Прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп, амаль адразу пасля ўступлення на пасаду, год таму гучна заявіў, што яго краіне для бяспекі патрэбна Грэнландыя. На форуме ў Давосе тэма Грэнландыі загучала зноў.

Чым-небудзь, акрамя размяшчэння ваенных баз і ўзбраенняў, гэты востраў можа быць цікавы для ЗША? Ці магчымы ў сённяшніх умовах слабасці ўсёй Еўропы і Даніі ў прыватнасці, нейкі дзейсны супраціў планам Трампа? Наколькі адцягненне еўрапейскай увагі да Грэнландыі крытычна для Украіны ў сітуацыі расейскай агрэсіі?

Аляксандр Краеў

На гэтыя і іншыя пытанні ў праграме “Праз украінскую прызму” журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з экспертам Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” і выкладчыкам Кіева-Магілянскай Акадэміі Аляксандрам Краевым.

Слухайце перадачу ў пятніцу (30.01) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя