BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Украінская прызма”: пра польска-ўкраінскія адносіны

Польска-ўкраінскія адносіны апошнім часам мелі тэндэнцыю некаторага пагаршэння. Гэта тычылася як міждзяржаўных, так і міжчалавечых стасункаў. І вось на гэтым фоне адбываецца візіт украінскага прэзідэнта ў Варшаву, які ўжо шэраг назіральнікаў ацэньваюць як даволі станоўчы.

Чаму за час ад пачатку расейска-ўкраінскай вайны польска-ўкраінскія адносіны значна змяніліся? Якая роля ў гэтых зменах з боку польскіх прэзідэнтаў? Чым зараз характарызуюцца польска-ўкраінскія стасункі і якая тэндэнцыя іх развіцця вымалёўваецца на бліжэйшую перспектыву?

Аб гэтых і іншых пытаннях у чарговай перадачы “Украінская прызма” журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з аналітыкам праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі  “Украінская прызма” Паўлам Радзем.

Слухайце перадачу ў пятніцу (26.12) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя