BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы “Украінская прызма”: Венесуэльскі вузел

Галоўнай глабальнай падзеяй апошніх дзён стаў арышт амерыканскім спецназам венесуэльскага кіраўніка Нікаласа Мадуры. Сітуацыя дагэтуль да канца не зразумелая ў сэнсе рэальных прычын гэтага здарэння. Разам з тым ва ўсім свеце, як у краінах сяброўскіх да венесуэльскага рэжыму, так і тых, якія ставяцца, мякка кажучы, крытычна да яго, спрабуюць асэнсаваць гэтую падзею, адрэагаваць на яе і прыстасавацца да магчымых наступстваў.

Як адаб’ецца і ўжо адбіваецца новая сітуацыя на нашым рэгіёне Еўропы? Наколькі арышт Мадуры, як саюзніка Расеі, на руку Украіне? Якія інтарэсы Лукашэнкі наўпрост ці ўскосна закранае гэты арышт?

Іван Фечко

На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць са старшым аналітыкам па пытаннях Лацінскай Амерыкі Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Іванам Фечко.

Слухайце перадачу ў пятніцу (9.01) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.

Беларускае Радыё Рацыя