Беларуска-ўкраінскія адносіны сёння перажываюць, мякка кажучы, далёка не лепшыя часы. Украіна справядліва разглядае афіцыйны Менск, як саўдзельніка ў расейскай агрэсіі.

Ці ёсць Беларусь і беларусы для Украіны сёння тым, чым ёсць Расея і расіяне? Як глядзяць украінскія ўлады на заляцанне дыктатара Беларусі да кіраўнікоў на акупаваных тэрыторыях? Ці маюць перспектывы намаганні дэмсіл да больш цеснага кантакту з вышэйшай украінскай уладай? І ці мае сэнс, з украінскага пункту гледжання, удзел беларусаў у магчымых мірных перамовах?
На гэтыя і іншыя пытанні журналіста Уладзіміра Лапцэвіча адказвае дырэктар праграмы “Расейскія і беларускія студыі” Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” Яраслаў Чарнагор. Слухайце перадачу ў пятніцу (26.10) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на гадзіну пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






