BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Анонс перадачы Уладзіміра Лапцэвіча “Украінская прызма”

У дваццатых чыслах лістапада Еўропа і Амерыка жывуць у абмеркаванні новага мірнага плана, які раптам з’явіўся спачатку ў СМІ. Ён складаўся з 28 пунктаў, якія многія прызналі пунктамі капітуляцыі Украіны. Аператыўна пачалася работа еўрапейскіх і ўкраінскіх структур, якія хутка прадставілі свой варыянт мірнага плана, які ўжо складаўся з 19 пунктаў.

Фота Антона Аксенцюка

Ці ёсць амерыканскі план планам капітуляцыі Украіны? Ці не варта сёння заключыць хоць якое пагадненне, якое дасць Украіне перадышку ад штоночных бамбёжак на фоне адступлення яе арміі? Плюсы і мінусы для Украіны ў плана, прадстаўленага еўрапейцамі? На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з з экспертам праграмы расейскіх і беларускіх студый Савета знешняй палітыкі “Украінская прызма” Антонам Аксенцюком.

Слухайце перадачу ў пятніцу (28.11) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней. 

Беларускае Радыё Рацыя