
Маёмасць, адабраную рэжымам нават у такога “гэбіста” як Цапкала патрэбна будзе вярнуць. Бо адабраная яна незаконна, так рэагуе грамадска-палітычны дзеяч, стваральнік БНФ “Адраджэньне” Зянон Пазьняк на тэрор улады супраць беларусаў.
Шмат цікавага яшчэ можна будзе пачуць у нядзельным эфіры Беларускага Радыё Рацыя ў перадачы “Вочы ў вочы” з Зянонам Пазьняком. У свае сталыя гады наш субяседнік зверыўся, што лепш мець 100 сяброў, чым 100 рублёў, кажа Зянон Пазьняк:
– Я пераканаўся, што не май сто рублёў, бо я сто рублёў ніколі не меў, я ніколі не меў шмат грошай, але сяброў было. Палітычная работа і партыя, усё трымаецца на гэтым, а не на грашах. У самым дрэнным стане, яны даглядзелі маю маці, яны яе пахавалі, яны ўсё зрабілі. Усё сябры рабілі, мне дапамагалі і я ім стараюся. Вось што такое сябры.
Восьмая перадача з цыклу “Вочы ў вочы” з Зянонам Пазьняком прагучыць у эфіры Радыё Рацыя 16 чэрвеня ў (15.35 польскага часу, 16.35 – беларускага), таксама можна слухаць яе ці прачытаць на нашым сайце.
Беларускае Радыё Рацыя