У студзені спаўняецца роўна год як прэзідэнт Дональд Трамп уступіў на сваю пасаду. Узыходзячы на яе, ён сцвярджаў, што спыніць расейска-ўкраінскую вайну за 24 гадзіны. Гэтага, на жаль, не адбылося, як і не адбылося ні 24 тыдні, і, як магчыма, не адбудзецца і за 24 месцы.
Чаму не спраўджваюцца гэтыя абяцанні? Ці разумее Трамп сутнасць расейска-ўкраінскай вайны? Які лёс пагаднення аб рэдказямельных металах? Чым адрозніваецца стаўленне да Украіны папярэдняй і цяперашняй адміністрацый Белага дома? І чым цяпер вызначаюцца амерыкана-ўкраінскія адносіны?

На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з экспертам Рады знешняй палітыкі “Украінская прызма” і выкладчыкам Кіева-Магілянскай Акадэміі Аляксандрам Краевым.
Слухайце перадачу ў пятніцу (23.01) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






