У другой палове сакавіка прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі з нечаканым візітам наведаў шэраг краін Блізкага Усходу. Вынікам яго візіту сталі ў прыватнасці падпісанне пагадненняў аб ваенным супрацоўніцтве на 10 гадоў з Саудаўскай Аравіяй і Катарам. Падобнае пагадненне рыхтуецца і з Аб’яднанымі Арабскімі Эміратамі.
Наколькі каштоўнымі для Украіны ёсць падпісаныя пагадненні? Ці можна разглядаць усе гэтыя дамоўленасці, як дасягнутыя, так і мяркуемыя, як спробу Украіны дыверсіфікаваць крыніцы падтрымкі, каб менш залежаць ад Захаду? Наколькі на гэты момант вайна ЗША і Ізраіля з Іранам адбілася на расейска-ўкраінскай вайне?

На гэтыя і іншыя пытанні журналіст Уладзімір Лапцэвіч гутарыць з кандыдаткай палітычных навук, дырэктаркай праграм бяспекі і глабальнага прыцягнення Савета знешняй палітыкі “Украінская прызма” Ганнай Шэлест.
Слухайце перадачу ў пятніцу (03.04) у 14.10 і 20.30 паводле польскага часу. У Беларусі на гадзіну пазней.
Беларускае Радыё Рацыя






